Дакументы і экзамен

Міждыяцэзіяльная вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя

ім. св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць прыём кандыдатаў

на 2017/2018 навучальны год.


Семінарыя як вышэйшая навучальная установа Рымска-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара. У працэсе падрыхтоўкі клерыкі вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка ў парафіях.


ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ

Рэктарат семінарыі:

1 чэрвеня – 10 жніўня 2017 г. з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў),

г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл.: 8-0165 65 41 45; +375 25 604 41 86; +375 29 7273198.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

па папярэднім запісе 1 чэрвеня – 20 ліпеня 2017 г. з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў),

г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл. 8-029 553 90 76 кс. Дзмітрый Пухальскі

Віцебская дыяцэзія:


па папярэднім запісе 1 чэрвеня – 20 ліпеня 2017 г. тэл. 8-029 884 54 82 кс. Мікалай Ціхановіч

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:00
Уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння.
Уласнаручна напісанная аўтабіяграфія.
Атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы.
Пасведчанне аб сакрамэнце хросту.
Пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі.
Пасведчанне аб удзеле ў катехезе.
Характарыстыка ад пробашча.
Медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ.
Пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33).
Ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія.
4 фотаздымкі (3х4 см.).

Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш, чым тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

УСТУПНЫ ЭКЗАМЕН

      Уступны экзамен адбудзецца 10 ліпеня а 9 гадзіне і 10 жніўня а 9 гадзіне ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай каталіцкай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага па адрасу: Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 16. Можна прыехаць напярэдадні, папярэдне паведаміўшы па тэл. 8-0165 65 41 45 альбо 8-025 604 41 86.
      Кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: