БІСКУП ЗЫГМУНТ ЛАЗІНСКІ І А. АНТОН НЕМАНЦЭВІЧ – ТЭАЛАГІЧНА-ПАСТАРАЛЬНЫЯ НАМАГАННІ АДНАЎЛЕННЯ ЕДНАСЦІ ХРЫСЦІЯНАЎ

Біскуп Зігмунт Лазінскі і а. Антон Неманцэвіч з’яўляюцца двума асобамі які маюць шмат падобнага ў свсваіх лёсах. Яны абодва скончылі Пецярбурскую рыма-каталіцкую семінарыю. Працавалі у Пецярбургу. Абодва перасьледваліся прыйшоўшымі да ўлады бальшавікамі, двойчы сядзелі ў арэштах. Абодва сталіся ерархамі Каталіцкай Царквы. Абодва сваім жыццём і смерцю сведчылі вернасць Хрысту і Ягонаму Евангеллю. Падобная ёсць і іх стаўленне да еднасці Царквы Хрыстовай.

Раскол у Хрысціянстве, які хтосці назваў вялікім скандалам, балеў гэтым вялікім святарам Хрыстовым і каля яго яны не маглі прайсці безуважна.

Першыя высілкі

Першыя крокі бп. З. Лазінскага і а. Антона Неманцэвіча былі зробленыя ў імператарскім Пецярбургу напярэдадні 1917 года, дзе ў той час існаваў пашыраны, асабліва сярод інтэлігенцыі рух за аб’яднанне цэркваў, звязаны з асобаю расійскага каталіцкага экзараха візантыйскага абраду а. Леаніда Фёдарава. У той час ідэя працы сярод праваслаўных для адкрыцця ім паўнаты каталіцтва была папулярная ў рыма-каталіцкіх святароў Пецярбурга. Кс. Зігмунт Лазінскі ў той час выдае брашура пад назвай “Імша сьвятая ў грэка-славянскім абрадзе”, у якой даваў кароткае апісанне літургіі ў бізантыйска-славянскім абрадзе1.

У той жа час малады святар Антон Неманцэвіч разам са сваім калегаю Эдвардам Юневічам дэкларуюць сваю нефармальную згоду перад расійскім экзархам а. Леанідам Фёдаравам працаваць для адраджэння еднасці Царквы і нават змяніць дзеля гэтага абрад з лацінскага на візантыйска-славянскі. Зацікаўленне Уніяй а. А. Неманцэвіча можна ў той перыяд назіраць і праз тое, што ён чытае рэферат прысвечаны Уніі на паседжання т. зв. “Беларускага кола”, якое існавана сярод студэнтаў Санкт-Пецярбурскай Імператарскай Каталіцкай акадэміі.

Сведчанне еднасці

Найлепшым сведчаннем Хрыста і Царквы, можа быць адношанне з пашанай да традыцый іншага. Місіянеры, якія выпраўляюцца ў іншую краіну, якая мае сваю, але нехрысціянскую культуру перш-наперш вывучаюць гэтую культуру, каб глеба на якой сеецца Евангелле дала плён.

Візантыйская культурная форма хрысціянства здаўна звязана з Каталіцкай царквой, тым больш на нашых землях. Біскуп Зыгмунт Лазінскі даваў вялікі прыклад не толькі пашаны, але і роўнага стаўлення да візантыйскага і лацінскага абрадаў. Біскуп Лазінскі, будучы пастырам грэка-католікаў у Пінскай дыяцэзіі засведчыў роўнае стаўленне да абодвух абрадаў, якімі карысталася ягоная паства. Ён сам служыў ува ўсходнім абрадзе неабходныя службы. Шырока адзначаў дзень памяці св. Язафата, архібіскупа Полацкага. Падчас гэтых святкаванняў адбываліся службы ў візантыйскім абрадзе ў катэдры2.

Жаданне еднасці Царквы паклікала а. Антонія яшчэ далей. У 1928 годзе ён, ужо як сталы святар і рымскі доктар тэалогіі, паступае ў навіцыят ордэна езуітаў у Альбертыне, пад Слонімам. Там, ён прыняўшы ўсходні абрад рыхтуецца да сваёй працы па аднаўленню еднасці Царквы.

Будучы пробашчам ў Альбертыне, Сынкавічах, дапамагаючы ў служэнні грэка-каталіцкім святарам на Валыні і Палессі, ён сваім жыццём паказваў і сведчыў каталіцкасць – народжаны і выхаваны ў лацінскім абрадзе, ён змог успрыняць усходні абрад як свой, служыць у ім людзям і клапаціцца пра ягонае развіццё, нават у цяжкіх абставінах 30-ых гадоў. Яшчэ больш інтэнсіўна ён працягваў гэтую апеку над усходняй з’яднанай з Апостальскай Сталіцай Царквой у Беларусі і ў той час, калі стаўся царкоўным ерархам – экзархам (апостальскім адміністратарам) грэка-каталіцкай Царквы на Беларусі. Гэтае ягонае служэнне прыпала на непараўнальна больш цяжкія абставіны дзвюх акупацый – савецкай і нямецкай, калі Каталіцкая Царква адкрыта абвяшчалася ворагам пануючага рэжыму.

З клопатам пра будучыню

Ніякая людская дзейнасць, разлічаная на перспектыву, не можа быць трывалай, калі не дбаецца пра яе развіццё і працягласць у часе. Такі дзейнасць Царквы немагчыма, калі не рыхтаваць тых, хто будзе распаўсюджваць Божае Евангелле. Справа еднасці Царквы таксама патрабавала сваіх супрацоўнікаў. Тых, хто па закліку Хрыстоваму, гатовы быў пакінуць усё, каб пайсці прапаведваць Евангелле Еднасці.

Біскуп Зыгмунт прымаў алюмнаў усходняга абраду ў семінарыю. Стараўся, каб у семінарыі не існавала дыскрымінацыі алюмнаў паводле абраду. Ухваляў з’яўленне гуртка, які заснавалі алюмны для вывучэння і прамоцыі усходняга абраду3. У гэты гурток уваходзілі алюмны як візантыйска-славянскага, так і лацінскага абрадаў. Як вядома біскуп Лазінскі асабіста клапаціўся пра выхаванне семінарыстіаў і стараўся быць знаёмым не толькі ў твар, але і з жыццём кожнага семінарыста. Таму можна з упэўненасцю сказаць, ведаючы роўнае трактаванне ўсіх з боку біскупа, што усходнія алюмны пінкай семінарыі не былі па-за увагай біскупа.

Біскуп Зыгмунт таксама не быў супраць, а нават падтрымліваў жаданне святароў сваёй епархіі ангажавацца ў падтрымку унійнага руху. Ён падтрымліваў дзейнасць такіх аматараў усходняга абраду і прамотараў еднасці якія заставаліся ў лацінскім абрадзе, як ксёндз Казімір Кулак4. Ён падтрымліваў жаданне прыняць візантыйскі абрад (бірытуалізм). Сярод такіх святароў быў і будучы супрацоўнік экзарха а. Антона Неманцэвіча - Вацлаў Аношка, які быў пробашчам уніяцкай парафіі ў Альпені і Дэлятычах5.

Старанне пра выхаванне будучых святароў не абмінула і а. Антона Неманцэвіча, які з 1934 года стаўся прафесарам ў Папскай Семінарыі ў Дубне (на Валыні)6. Яна займалася выхаванне будучых святароў для слуджэння ва ўсходнім абрадзе. Выхаванцы а. А. Неманцэвіча служылі потым на землях Заходняй Беларусі і Украіны.

Прамоцыя еднасці

Аднаўленне Еднасці ў царкве мела неабходнасць у пазнанні, развіцці і пашырэнні ведаў пра усходнюю традыцыю, пра яе лучнасць з каталіцкай Царквой. Дзеля гэтага патрэбны быў інтэлектуальны форум, які б змог рэалізаваць усе вышэйзгаданыя мэты. Гэтым форумам для усёй частцы тагачаснай Польшчы на якой праходзіла неаунійная ацыя сталіся Пінскія Унійныя Канферэнцыі. Вялікая заслуга іх склікання належала бессумнеўна біскупу Зыгмунту Лазінскаму і ягоным найбліжэйшым супрацоўнікам7.

Пінскія Унійныя Канферэнцыі, першая з якіх адбылася ў 1930 годзе былі пэўная аплікацыяй на мясцовы грунт Велеградскіх унійных кангрэсаў і іхным працягам у мясцовых ўмовах. Прафетычны розум кс. Біскупа Зыгмунта Лазінскага змог распазнаць знак часу і неабходнасць гэтага форуму.

Пінскія Унійныя Канферэнцыі былі вельмі прадстаўнічымі паводле свойго складу, разнастайныя паводле удзельнікаў, тэмаў і моваў прадстаўлення на іх рэфератаў. Рэфераты чыталіся дагматычнага, пастаральнага, сацыялагічнага, літургічнага, культурнага і практычнага характрараў.

Пінскія Унійныя канферэнцыі, як плён пастырскага тэалагічнага намагання кс. Біскупа Зігмунта Лазінскага перажылі яго, бо ён змог прыняць удзел толькі ў двух канферэнцыях. Гэтая трываласць сведчыць пра запатрабаванасць гэтых канферэнцыях. А. Антон Неманцэвіч таксама ўключыўся ў працу пінскіх Унійных канферэнцый. На ІІІ у 1932 г. і V у 1935 г. канферэнцыях ён чытаў рэфераты прысвечаныя аналізу тагачаснага становішча ў неаунійным руху. На гэтых двух канферэнцыях і на шостай канферэнцыі ў 1937 годзе ён выконваў абавязкі сакратара канферэнцый8.

 

Постаці кс. Біскупа Зыгмунта Лазінскага і а. Антоніа Неманцэвіча даюць добры прыклад хрысціянскай адкрытасці і сведчанню каталіцкасці паўсюднай царквы.

Біскуп Зыгмунт Лазінскі быў шчыра прыхільны адраджэнню Усходняй Царквы з’яднанай з Рымам у межах сваёй дыяцэзіі. Поруч з віленскім біскупам Юрыям Матулевічам сярод тагачасных лацінскіх ерархаў яго можна прывесці як прыклад заангажаванасці у справе аднаўлення еднасці Царквы. Ягоныя канкрэтныя пастаральныя і тэалагічныя крокі і яснае разуменне умоваў гэтай еднасці дазваляюць казаць пра яго як пра прамотара аднаўлення Еднасці Царквы. Мучаніцкі подзьвіг экзарха Антонія Неманцэвіча на службе аднаўлення гэтай еднасці – прычынай якога была непрыхільнасць нямецкіх акупацыйных уладаў да каталіцкай царквы і еднасці – з’яўляецца для нас прыкладам адданасці волі нашага Госпада Ісуса Хрыста, выражанай у словах “Каб усе былі адно”.

1В. фон Бурман. Леонид Фёдоров. Жизнь и деятельность, http://www.krotov.info/history/20/tarabuk/burman04.html w dniu 22. 05. 2005.

2Збігнев Кароляк, Экуменічная дзейнасць Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага, http://cb.iatp.by/dialog/d9.htm.

3Слуга Божы Зігмунт Лазінскі, http://catholic.by/2/belarus/saintsbelarus/100078-2008-07-14-10-07-32.html

4Garbiński J., Turonek J., Białoruski ruch chrześcijański XX wieku. Słownik biograficzno-bibliograficzny. Warszawa 2003. S.206-207.

5Ibid., 290-291.

6G. Karolewicz, Nauczyciele akademiccy Katolickiego Uniwersytetu Lubelskiego w okresie międzywojennym, t. II, Lublin 1994, s. 153

7Garbiński J., Turonek J., S.229.

8Pamiętnik konferencji kapłańskiej w sprawie Unii Kościelnej w Pińsku. 30, 31 sierpnia, 1 września 1932 r. Pińsk, 1933, s. 115.

Pamiętnik konferencji kapłańskiej w sprawie Unii Kościelnej w Pińsku. 7,8,9 września 1935 r. Pińsk 1936, s. 34

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: