Ratio studiorum

Прапедэўтычныя прадметы

Біблейская гісторыя і геаграфія

Біблейская гісторыя і геаграфія ўводзіць у гісторыю Божага аб’яўлення з яго пачатку і да смерці апошняга Апостала. Навучанне адбываецца ў атмасферы вывучэння гісторыі Блізкага Усходу, а таксама асноўнай інфармацыі па біблейскай геаграфіі і археалогіі.

Уводзіны ў духоўнае жыццё

Уводзіны ў духоўнае жыццё гэта заняткі, якія маюць на мэце паглыбіць малітоўнае жыццё і дапамагчы распазнаць пакліканне.

Уводзіны ў Святое Пісанне

Уводзіны ў Святое Пісанне (агульная інтрадукцыя) мае на мэце падрыхтаваць семінарыстаў да працы з Бібліяй. Пазнанне канону Святых Кніг, зразуменне сутнасці біблейскага натхнення, а таксама пазнанне самых галоўных прынцыпаў біблейскай ітэрпрэтацыі служаць таму, каб вывучэнне Святога Пісання стала “як бы душою святой тэалогіі”.

Уводзіны ў семінарыйнае жыццё

Уводзіны ў семінарыйнае жыццё гэта заняткі, якія знаёмяць семінарыстаў з нормамі і правіламі семінарыйнага жыцця.

Уводзіны ў філасофію

Уводзіны ў філасофію тлумачаць, чым з'яўляецца філасофія, якія яе задачы. Тут адбываецца агляд сучасных канцэпцый філасофіі, разглядаюцца адносіны паміж філасофіяй і разважлівасцю, філасофіяй і дакладнымі навукамі, а таксама роля філасофіі ў фарміраванні светапогляду, яе задачы адносна тэалогіі.

Уводзіны ў хрысціянства

Уводзіны ў хрысціянства – гэта заняткі прапедэўтычнага і фармацыйнага характару, мэта якіх – дапамагчы зразумець веру і пазнаць духоўную спадчыну каталіцкага Касцёла.

Urbanitas sacerdotalis

Urbanitas sacerdotalis гэта заняткі, якія знаёмяць семінарыстаў з агульнапрынятымі ў грамадстве нормамі і правіламі паводзінаў людзей.

Філасофскія прадметы

Агульная метадалогія навук

Лекцыі і практычныя заняткі па метадалогіі знаёмяць слухачоў з лагічнай тэорыяй мовы, спосабамі правільнага выражэння думак і фармуліравання сцвярджэнняў, а таксама з асноўнымі навуковымі метадамі (дэдукцыя, індукцыя).

Гісторыя філасофіі

Тут семіарысты пазнюць гісторыю развіцця філасофскай думкі на працягу стагоддзяў пачынаючы ад антычнай філасофіі праз філасофію Сярэдявечча аж да знаёмства з найбольш вядомымі плынямі сучаснай філасофіі.

Логіка

Вывучэнне логікі знаёміць слухачоў з лагічнымі правіламі, якія найчасцей сустракаюцца і якія прымяняюцца ў правядзенні доказаў або ў аспрэчванні супярэчлівых сцвярджэнняў.

Метафізіка

Метафізіка (філасофія быцця) прадстаўляе рацыянальнае і канчатковае тлумачэнне рэчаіснасці, указваючы на першапрычыны таго, што існуе. Лекцыі па філасофіі быцця знаёмяць семінарыстаў з асноўнымі паняццямі і філасофскімі пытаннямі, з іх вырашэннем, а таксама з уласцівымі для метафізікі спосабамі агрументацыі і доказу. Зразуметыя і засвоеныя веды становяцца рацыянальным фундаментам светапогляду веруючага чалавека. У будучыні яны аблегчаць паглыбленае вывучэнне сістэматычнай тэалогіі, а таксама дазволяць больш крытычна і сур’ёзна паглядзець на існуючыя сучасныя філасофскія плыні чалавечай думкі.

Тэорыя пазнання

Вывучэнне тэорыі пазнання дапамагае слухачам зразумець, чым з’яўляецца праўда, і пазнаць крытэрыі нашага пазнання.

Філасофія Бога

Дыдактычны матэрыял па філасофіі Бога знаёміць слухачоў з філасофскай праблематыкай існавання і сутнасці Бога.

Філасофія прыроды

Філасофія прыроды (касмалогія) прадстаўляе пытанні, звязаныя з навуковым разуменнем прыроды сусвету, у якім мы жывем. Дысцыпліна разлядае прыроду як дынамічную сістэму разам з усім багаццем яе ўнутраных суадносін.

Філасофская антрапалогія

Вывучэнне філасофскай антрапалогіі дазваляе больш глыбока зразумець і інтэрпрэтаваць чалавечую асобу, яе свабоду, адносіны да сусвету і да Бога.

Этыка

Этыка імкнецца ўсталяваць асноўныя паняцці маральнага дабра і зла, патрабаванняў маральнага акту, праблем сумлення і права, г.зн. маральных нормаў. Аналізуе тэксты класікаў этыкі, а таксама апісанні маральнага вопыту ў класічнай мастацкай літаратуры.

Тэалагічныя прадметы

Біблейская тэалогія

Мэта лекцый – паказаць еднасць аб’яўлення Старога і Новага Запавету, а таксама навучыць методыцы тэалагічных апрацаванняў на падставе Бібліі.

Гісторыя Касцёла

Гісторыя Касцёла, абапіраючыся на гістарычныя крыніцы, разглядае ўзнікненне і развіццё Касцёла, які распасціраецца ў прасторы і часе. Таксама вывучаецца гісторыя хрысціянскіх некаталіцкіх веравызнанняў, асабліва ўсходніх Касцёлаў, у прыватнасці гісторыі праваслаўных Касцёлаў сярод славянскіх народаў, а таксама большых Касцёлаў і пратэстанцкіх супольнасцяў.

Дагматычная тэалогія

Да галоўных тэм дагматычнай тэалогіі належаць: навука пра Бога ў Тройцы Адзінага, аб Езусе Хрысце, аб стварэнні, адкупленні, аб Касцёле і сакрамэнтах, аб Ласцы, аб Марыі, аб канчатковых рэчах (эсхаталогія). Адпаведнае месца займае таксама вывучэнне прынцыпаў экуменізму – руху накіраванага на аб’яднанне хрысціянаў.

Кананічнае права

На занятках семінарысты здабываюць неабходныя веды па Кананічным праве, якія дазволяць ім у будучым уласціва выконваць абавязкі стану, а таксама абавязкі, звязаныя з душпастырскімі пасадамі і справаваннем душпастырскай паслугі.

Маральная тэалогія

Лекцыі па маральнай тэалогіі паказваюць узнёсласць паклікання верных у Хрысце і іх абавязак прыносіць плён любові для жыцця свету. Маральная тэалогія з’яўляецца метадычным разважаннем над таямніцай нашага паклікання ў Хрысце і водблескам гэтай таямніцы ў штодзённым маральным жыцці хрысціяніна.

Новы Запавет

Патралогія

Вывучае жыццёрысы і літаратурную спадчыну Айцоў Касцёла, людзей, якія на пачатку развіцця Касцёла сваімі творамі акрэслівалі сапраўднае хрысціянская вучэнне.

Рэлігіязнаўства

Заняткі па рэлігіязнаўству знаёмяць семінарыстаў з разнастайнымі формамі рэлігійнасці ў свеце, а таксама тлумачыць розніцу паміж асобнымі рэлігіямі. Тут уздымаюцца пытанні, у чым заключаецца сутнасць рэлігіі, якая яе спецыфіка і розніца ў адносінах да філасофіі, этыкі, эстэтыкі, культуры, светапогляду або ідэалогіі.

Сацыяльнае вучэнне Касцёла

У межах заняткаў па сацыяльнаму вучэнню Касцёла семінарысты знаёмяцца з асноўнымі пытаннямі грамадскага, палітычнага і гаспадарчага жыцця. Спецыфічныя праблемы сучаснага грамадства, такія як: камунікацыйны хаос, канфрантацыя рэлігій, культур, стыляў жыцця і ідэалогій, палітычныя лозунгі разглядаюцца ў святле сацыяльнага вучэння Касцёла. Гэта дапаможа пазнаць і зразумець праблемы сучаснага свету, а таксама падрыхтуе ў будучым да адпаведнага выражэння грамадскага характару веры.

Стары Запавет

Тэалогія духоўнасці

Лекцыі па тэалогіі духоўнасці (духоўнага жыцця) знаёмяць з працэсамі духоўнага жыцця, іх крыніцамі і развіццём. Разглядаюцца сувязі, якія ўзнікаюць паміж псіхафізічнай структурай чалавека ў духоўным жыцці і развіццём асобы хрысціяніна. Акрамя таго, тэалогія духоўнага жыцця знаёміць з галоўнымі плынямі і школамі духоўнасці ў Касцёле. Заняткі рыхтуюць семінарыста быць духоўным кіраўніком.

Фундаментальная тэалогія

Лекцыі па фундаментальнай тэалогі прадстаўляюць рацыянальныя доказы Боскага паходжання хрысціянства, а таксама падставы для вывучэння іншых тэалагічных дысцыплін.

Экуменічная тэалогія

Заняткі знаёмяць як з сучаснай тэалогіяй экуменізму, так і з гісторыяй экуменічнага руху, а таксама з сітуацыяй свабоды веравызнання на Беларусі і ў свеце.

Пастаральныя прадметы

Гамілетыка

Лекцыі і практычныя заняткі па гамілетыцы рыхтуюць семінарыстаў да належнага абвяшчэння Божага Слова. Тут, між іншым, семінарысты пазнаюць ролю прапаведвання ў асягненні вернікамі збаўлення, патрабаванні да тых, хто абвяшчае Божае Слова, а таксама вывучаюць гісторыю казнадзейства.

Касцёльная музыка

Лекцыі і практычныя заняткі, якія праводзяцца ў межах гэтага прадмету, знаёмяць з музыкай і спевам, а таксама дапамагаюць набыць навык іх практычнага прымянення. Засваенне як мага больш шырокага рэпертуару спеваў, якія выконваюцца падчас літургіі, дапаможа годна справаваць святыя абрады.

Катэхетыка

Катэхетыка займаецца тэарэтычным і практычным вывучэннем формаў і праблематыкі катэхізацыі – навучання праўдам веры, паяднанага з адпаведным рэлігійным выхаваннем.

Літургіка

Займаецца ўсебаковым вывучэннем літургіі Касцёла: яе гісторыяй, тэалагічным зместам, а таксама спосабам здзяйснення паасобных набажэнстваў і абрадаў.

Пастаральная псіхалогія

Пастаральная псіхалогія разглядае выбраныя пытанні па псіхалогіі рэлігіі, этычныя пытаннні ў псіхалогіі і ў працы псіхолага, праблематыку здароўя і хваробы ў пастаральным аспекце, суадносіны псіхалагічнай кансультацыі і духоўнага кіраўніцтва, а таксама грамадска-псіхічнае функцыянаванне святара.

Пастаральная тэалогія

Заняткі па пастаральнай тэалогіі рыхтуюць будучых душпастыраў да адказнага і плённага вырашэння душпастырскіх праблем. Знаёмяць семінарыстаў з новымі ўмовамі, у якіх адбываецца сённяшняя праца Касцёла, а таксама навучае іх адпаведным сродкам і метадам паслясаборавай душпастырскай дзейнасці.

Пастаральная фанетыка

Пастаральная фанетыка знаёміць семінарыстаў з фізіялогіяй нервовых цэнтраў і моўных органаў, з прынцыпамі правільнага дыхання, артыкуляцыі і мадуляцыі голасу, а таксама нагадвае асноўныя правілы, якія датычаць правільнага карыстання роднай мовай з адначасовым паданнем прынцыпаў прамаўлення і паводзінаў падчас справавання паслугі Божага Слова.

Педагогіка

Заданне вывучэння педагогікі – увесці семінарыстаў у праблематыку сучаснага выхавання паводле саборавай Дэкларацыі аб хрысціянскім выхаванні, якая запэўнівае ўсім людзям права да натуральнага развіцця асобы, а ахрышчаным – права да хрысціянскага выхавання.

Псіхалогія

Заняткі па псіхалогіі знаёмяць семінарыстаў з галоўнымі напрамкамі ў гэтай галіне ведаў, а таксама дапамагаюць зразумець сябе і іншых. З аднаго боку дапамагаюць сфармаваць сталую асабовасць кандыдата ў святары, а з іншага – дапамагаюць весці плённае душпастырства.

Сродкі масавай камунікацыі

Заняткі дазваляюць разглядзець як небяспекі звязаныя з выкарыстаннем СМІ, так і спосабы выкарыстання мас-медыяў ў абвяшчэнні Добрай Навіны.

Курс вывучэння моў

Англійская мова

Беларуская мова

Грэчаская мова

Лацінская мова

Польская мова

Заняткі па напісанню навуковай працы

Прасемінарый

Навуковы семінар

 

Штодзённае жыццё

Распарадак дня ў семінарыі ў буднія дні:

6:30 – пад’ём 
7:00 – ранішнія малітвы
7:30 – Святая Імша
8:30 – сняданне
9:00 – 13:40 – лекцыі 
13:50 – малітвы 
14:00 – абед
14:20 – 16:00 – вольны час
(прыбіранне семінарыі, праца на тэрыторыі, можна скарыстацца паслугамі бібліятэкі, камп’ютарнай і спартыўнай залаў; у сераду – выхад у горад)
16:00 – 18:15 – studium (самападрыхтоўка)
18:25 – 18:45 – супольны спеў
18:50 – малітвы
19:00 – вячэра
20:00 – 20:45 – studium 
21:00 – духоўнае чытанне
21:30 – камплета (вячэрняя малітва)
22:30 – спачынак

Музычны гурт «Подых Духа»

Мы дазваляем на распаўсюджванне нашых запісаў асабіста і ў інтэрнэце, каб праз нашыя спевы многія сэрцы таксама далучыліся да праслаўлення Бога і разважання над сваім жыццём.


Творы, якія не ўвайшлі ў альбом:

1.Chrystus Pan

2. Единство
3. Малюся за цябе, Беларусь
4. Маці Бога
5. Мая Беларусь
6. Прагну славіць я Цябе
7. Та-та
8. Хвала
9. Я нішто

10. Сонца ўжо зашло

Я выбіраю Хрыста:

1. Божае сэрца

2. Во имя жизни

3. Маё сэрца

4. Марыя – мая нябесная Маці

5. Маці, ты клічаш

6. Мая краіна

7. Проста так

8. Твойго Духа

9. Ты – Пане мой

10. Хлеб Найцішэйшы

11. Я – нішто

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45; +375 256 044 186
Для лістоў:   Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Яшчэ артыкулы ...

Падкатэгорыі

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: