Маёвы адпачынак Пінскай семінарыі.

     Так званая “маёўка” адбылася з 5-ага па 7-ае мая для супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску. Традыцыйна ў семінарыі “маёўкай” называюць адпачынковы выезд перад пачаткам летняй экзаменацыйнай сесіі. Выкладчыкі і семінарысты разам адпачываюць, каб набрацца сілаў і энергіі для адказнай навуковай працы.
     У гэтым, 2017 годзе, супольнасць семінарыі здзейсніла выезд у горы – у Закапанае (Польшча). Адчуўшы веліч гэтага Божага твору, усе мелі магчымасць паразважаць, прыемна стаміцца фізічна ў час спуску з гары, пахадзіць па-калена ў снезе ў сярэдзіне мая. Праграма дня ахапіла пад’ём і спуск з гары Каспровы верх (1980 м). Прыемныя і цудоўныя ўражанні сталі ўзнагародаю.
     Таксама і малітоўная частка ахоплівала наведванні слынных святыняў, такіх як санктурыі Божай Міласэрнасці і Святога Яна Паўла II ў Кракаве і санктуарый Маці Божай Фацімскай ў Закапаным. Там супольнасць семінарыі малілася ў сваіх уласных інтэнцыях, інтэнцыях, якія былі давераныя блізкімі, роднымі і знаёмымі, а асабліва за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў семінарыі.
     Пасля вяртання зноў настаў час працы і вучобы, але напоўненыя новымі ўражаннямі і Божым благаслаўленнем семінарысты несумненна паспяхова скончаць чарговы навучальны год на хвалу Божую.

Аўтар: дк. Андрэй Багдановіч

Фота: Андрэй Бурак

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: