У тыдзень Добрага Пастыра навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску падзяліліся вялікоднай радасцю з дзецьмі Лагішынскага прытулку.

     Падчас спаткання дзеці праз малюнак спрабавалі выразіць такую важную тэму для кожнага з нас, як сяброўства. Разважаючы над гэтай тэмай семінарысты распавялі аб самым лепшым і найвярнейшым сябры кожнага з нас – Езусе Хрысце. Інтэграцыйныя гульні і забавы дапамаглі стварыць цёплую, сяброўскую атмасферу і добры настрой падчас спаткання.
     Напрыканцы сустрэчы семінарысты распавялі дзецям пра Марыю - нашую Нябесную Маці і падаравалі Яе абраз у Будслаўскай выяве.

Аўтар: Уладзіслаў Молчан

Фота: Павел Сідарэнка

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: