Клерыкі МВДС узялі ўдзел ва ўрачыстасці абвяшчэння санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах.

     13 мая, у 100-ю гадавіну першага аб’яўлення Маці Божай у партугальскай Фаціме, клерыкі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ўзялі ўдзел ва ўрачыстасці абвяшчэння санктуарыя Маці Божай Фацімскай у аднайменнай баранавіцкай парафіі.
     Урачыстую Святую Імшу, якая сабрала шматлікіх святароў і вернікаў з усёй Пінскай дыяцэзіі, узначаліў пастыр дыяцэзіі – біскуп Антоні Дзям’янка. У сваёй прамове біскуп пінскі нагадаў пра важнасць аб’яўленняў Маці Божай і заклікаў працягваць малітву і пакаянне, аб якіх Марыя прасіла роўна сто год таму.
     На заканчэнне літургіі адбылася ўрачыстая працэсія з фацімскай фігурай Маці Божай.

Аўтар: Арцём Кір'янаў

Фота: Андрэй Бурак

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: