Семінарысты ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях з нагоды 360-й гадавіны мучаніцкай смерці святога Андрэя Баболі ў Іванава.

      20 мая, у дзень 360-й гадавіны мучаніцкай смерці святога Андрэя Баболі, супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску ўдзельнічала ва ўрачыстасцях у Іванава.
Урачыстая працэсія з удзелам духавенства, парафіянаў і гасцей пачалася каля “Крыжоў Адзінства”, усталяваных на тым самым месцы, дзе злачынцы схапілі святога, каб потым замучыць яго ў цэнтры мястэчка. Адсюль шматлікія вернікі, у тым ліку прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, святары і семінарысты вырушылі да касцёла Узвіжання Святога Крыжа.
     Святую Імшу з нагоды дня памяці святога мучаніка ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. У сваёй прамове іерарх нагадаў пра трагічную гісторыю Андрэя Баболі, якога ў народзе называюць Апосталам Палесся, а таксама ягоны подзвіг – адданае служэнне справе паяднання паміж хрысціянамі і рэлігійна занядбаным людзям у няпросты час войнаў і нязгодаў 17 стагоддзя.
     Напрыканцы клерыкі МВДС засведчылі перад прысутнымі аб сваім пакліканні, а таксама папрасілі вернікаў аб малітве за іх добры шлях да Хрыстовага святарства.

Аўтар: Арцём Кір'янаў

Фота: Уладзіслаў Козел

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: