Дыяцэзіяльны дзень моладзі прайшоў у пінскай семінарыі.

     27 мая моладзь з Пінскай дыяцэзіі сабралася ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага на традыцыйную малітоўную сустрэчу. Галоўнай тэмай сёлета стаў евангельскі заклік “Ідзіце і абвяшчайце Евангелле ўсім”.
     Насычаная праграма пачалася з духоўнай канферэнцыі ў пінскай катэдры. Тут ксёндз Чэслаў Ладыка разважаў з хлопцамі і дзяўчатамі пра сакрамэнт паяднання. У сваёй прамове святар яшчэ раз узгадаў умовы добрай споведзі і патлумачыў, чаму пакаянне не варта адкладаць на доўгі час.
Працягам сустрэчы стала праца ў групах. Разам з семінарыстамі маладыя людзі разважалі над урыўкамі з Кнігі Зыходу. Кіраўніцтва Духа Святога, план збаўлення для кожнага чалавека і ўсяго свету – такімі былі тэмы размоў. Пасля абмеркавання прадстаўнікі кожнай групы выступілі з кароткім падсумаваннем перад гасцямі сустрэчы.
     Святую Імшу для моладзі ўзначаліў пінскі біскуп Антоній Дзям’янка. Кажучы пра важнасць падобных сустрэч, іерарх падкрэсліў, што кожны чалавек пакліканы да святасці. У прыклад ён прывеў першага біскупа пінскага Зігмунта Лазінскага, ксяндзоў Вітальда Івіцкага і Вацлава Пянткоўскага. Усе яны ў свой час жылі ў Пінску і ў вачах іншых былі звычайнымі людзьмі, але сёння Касцёл узгадвае іх ужо як слугаў Божых і благаслаўлёных.
     Яскравым заканчэннем моладзевай сустрэчы стаў канцэрт, які распачаўся выступам семінарыйнага гурта “Подых Духа”. Падчас выступу клерыкаў прагучалі як добра вядома, так і аўтарскія спевы ўдзельнікаў гурта. У другой частцы выступлення песнямі і танцамі моладзь парадаваў евангелізацыйны праект “Step Project” з Баранавічаў і Брэста.

Аўтар: Арцём Кір'янаў

Фота: Уладзіслаў Козел

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: