Навучэнцы семінарыі ў Пінску заверылі свае пакліканні ля абраза Маці Божай Лагішынскай

15 кастрычніка навучэнцы першага курсу Міждыяцэзіяльнай вышэйшай
духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску накіраваліся ў Лагішын. Тут,
паводле традыцыі, семінарысты заверылі свае пакліканні да Божай службы перад
абразом Маці Божай Каралевы Палесся.

Урачысты акт прысвячэння Марыі семінарысты прачыталі пасля Святой
Імшы, якую ўзначаліў рэктар МВДС кс. Андрэй Рылка. «Сёння мы, алюмны
Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, якіх Твой Сын Езус Хрыстус паклікаў на
шлях свайго святарства, прыходзім да Цябе і аддаёмся цалкам Тваёй матчынай
апецы», -- так гучала гэтая малітва.


Кожны першакурснік атрымаў у падарунак абраз Маці Божай Лагішынскай.

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: