Сустрэча для міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць над пакліканнем, адбудзецца ў Пінскай семінарыі.

    3-5 студзеня 2018 г. ў Духоўнай семінарыі ў Пінску адбудзецца калядная сустрэча для міністрантаў, а таксама для юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем.

    Пагрузіўшыся ў адмысловую калядную атмасферу семінарыйнага жыцця, маладыя людзі змогуць на працягу некалькіх дзён удзельнічаць у багатым на разнастайныя падзеі жыцці гэтай духоўнай установы.

     Сярод шматлікіх літургічных, духоўных і пазнавальных заняткаў юнакі змогуць разам з семінарыстамі паспаборнічаць у настольным тэнісе, футболе і шахматах. Таксама будзе магчымасць зазірнуць у залу музычнага семінарыйнага гурта «Подых духа», дзе ствараюцца новыя творы і праходзяць рэпетыцыі музычна-евангелізацыйных праграм, якія ўдзельнікі гурта рыхтуюць для моладзі.

   Асаблівасцю гэтага спаткання будзе знаёмства з каляднымі звычаямі і традыцыямі, іх значэннем для мінулага і сучаснасці. Таксама спецыяльны сюрпрыз для ўдзельнікаў сустрэчы рыхтуе Біскуп Антоні Дзям'янка. Акрамя таго, плануецца экскурсія па цікавых гістарычных мясцінах.

     На спатканне запрашаюцца ўсе жадаючыя юнакі ад 14 гадоў.

    Запісацца на ўдзел можна ў пробашча парафіі, або праз наступныя кантакты:

тэл +375 16 565 41 45
тэл. +375 25 604 41 86; +375 29 7273198
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: