Семінарыя ў Пінску правядзе акцыю «Стань семінарыстам на ўік-энд»

   «Стань семінарыстам на ўік-энд» — пад такім дэвізам праходзіць міжнародная акцыя для юнакоў, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да святарства. Сёлета да гэтай акцыі зноў далучылася Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску.

    Стаць семінарыстам на ўікэнд — гэта значыць пражыць адзін або некалькі дзён так, як жывуць семінарысты, акунуцца ў штодзённае жыццё духоўнай установы, якая рыхтуе будучых святароў.

    Гэта магчымасць пражыць дзень ад пачатку і да канца так, як перажывае яго студэнт семінарыі: з 6.00 да 22.30 — з малітвай і спортам, вучобай і працай, духоўна і фізічна. Пабыць семінарыстам, адчуць рытм жыцця юнацкіх сэрцаў, якія прагнуць быць вучнямі Хрыста, рыхтуюцца без рэшты прысвяціцца ратаванню людскіх душ.

    Ідэя праводзіць падобныя моладзевыя акцыі ў духоўных семінарыях свету скіравана на вызваленне ад шматлікіх стэрэатыпаў, якія часам палохаюць маладых людзей.

    А што, калі пайсці ў семінарыю?

    Святары, што займаюцца душпастырствам моладзі і пакліканняў, заўважаюць апошнім часам: ёсць шмат юнакоў, якія адчуваюць пакліканне да святарства, але баяцца, што не вытрымаюць у семінарыі. Баяцца, таму што не ведаюць. Іх палохае невядомае.

    Таму разнастайныя акцыі і мерапрыемствы, якія даюць магчымасць адчуць жыццё семінарыі знутры, павінны разбурыць памылковыя стэрэатыпы і паказаць прыгажосць і радасць жыцця маладых людзей, якія ўжо пераступілі парог семінарыі і з энтузіязмам вучацца ў гэтай Хрыстовай школе, каб выйсці з яе душпастырамі, якіх чакае Бог і сучасны чалавек.

    Бліжэйшая акцыя «Стань семінарыстам на ўік-энд» у пінскай духоўнай семінарыі будзе праводзіцца ў гэтым годзе 3–4 лютага.

  Аднак, калі хтосьці з маладых людзей жадае «пабыць семінарыстам» у іншы час, дзверы гэтай навучальнай установы адчынены для кожнага. Неабходна толькі патэлефанаваць у семінарыю і дамовіцца аб прыездзе. Магчыма, гэта будзе той крок, які дапаможа камусьці з маладых людзей перамагчы страх і стэрэатыпы, каб нарэшце выйсці насустрач Хрысту, які кліча наследаваць Яго ў святарскім служэнні.

Кантакты:

225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл., вул. Леніна, 16
Тэл. (0165) 65 41 45; +375 29 727 31 98; +375 25 604 41 86
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ; Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .

Матэрыял паводле catholic.by

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: