Пакліканне як праект жыцця

Пакліканне як праект жыцця, унутраны голас і дар, павінна быць належна інтэпрытавана, каб пазней магло добра развівацца і аб’ектыўна ўзрастаць.

Сёння, у клімаце культурнага плюралізму і ўсеагульнай абыякавасці, часцей за ўсё ўвага на адносіны чалавека і Бога не звяртаецца. Падчас даспявання маладога чалавека не дастаткова толькі адкрыць і слухаць голас паклікання. Найперш існуе вялікая патрэба казаць пра інтэрпрэтацыю жыцця ў святле Божым, пра распазнанне і развіццё паклікання. У сённяшняй моладзі адсутнічае рэлігійная патрэба распазнання жыццёвай дарогі, таму яны спатыкаюцца са шматлікімі цяжкасцямі і праблемамі.

Праектаванне жыцця без рэлігійнага аспекту мае вялікую небяспеку падзення з-за абыякавасці і самазнішчэння. Таму пра развіццё асобы трэба клапаціцца належным чынам: накіроўваць у выхаванні, уносіць прапановы адносна паклікання, забяспечваць магчымасці для яго рэалізацыі, клапаціцца пра належны ў гэтай сітуацыі дух крытыкі і адпаведную паставу.

Этапы распазнання паклікання:

Перш за ўсё пазітыўнае “так”. Гэта значыць, я жадаю зрабіць усё, каб даць адказ уласнаму жыццю і Божаму плану, які Ён дае кожнай асобе, а таксама падрыхтаваць месца для Бога і Яго прысутнасці ў маім сэрцы.
Затым інфармацыя і яе прыняцце, а таксама пошук рады ў кампетэнтных асобаў, да якіх маем асаблівы давер. Таму трэба дзейнічаць асцярожна і паволі, ідучы наперад у святле інфармацыі і маючы паставу слухання, а таксама прымаючы рады духоўнага кіраўніка альбо асобаў, якім давяраем. Дзякуючы гэтаму можна абмінуць памылкі і выйграць у часе, не пакідаючы шляху паклікання.
Каб па-сапраўднаму адказаць на голас паклікання, трэба слухаць не толькі ўласнае “я”, а гэта значыць свае паставы, інтарэсы, выгоды, але таксама зразумець і сабраць усе “правакацыі”, якія ставіць перада мной рэчаіснасць. Бо менавіта сітуацыі разгубленасці, недахоп чагосьці ці цярпенне (што сёння з’яўляецца ўдзелам многіх маладых людзей) могуць стацца прывілеяванымі момантамі, якія падштурхнуць да рашэння ахвяраваць сваё жыццё. Сапраўды, заклік, пазітыўна прыняты асобай, якая жыве ва ўціску, у сітуацыі роспачы альбо цярпення, вельмі часта фарміруе крыніцу, з якой выплываюць гераічныя і сапраўдныя пакліканні. Уважлівае прачытанне знакаў часу з гэтага пункту гледжання можа дапамагчы ў нараджэнні новых пакліканняў і аднаўленні ўжо існуючых.

Кожны малады чалавек можа прачытаць Божы заклік як натуральную эвалюцыю сваёй натуры і выхавання, атрыманага ў сваім асяроддзі. На практыцы, некаторыя маладыя людзі несвядома ідуць шляхам добрага перажывання ўласнага жыцця, якое спантанна злучаецца з Божай воляй. Гэта значыць без працяглых пошукаў, несвядома яны выбіраюць добры і згодны з Богам напрамак.
Аднак мноства моладзі стаіць перад сапраўдным канфліктам – паміж асабістымі прагненнямі і Божым намерам, які акрэслівае цалкам іншы напрамак. Гэта датычыць тых сітуацый, калі некаторыя пакліканні раптам змяняюцца па прычыне цяжкай хваробы,сямейнага няшчасця, духоўнага або эканамічнага крызісу. Здараюцца таксама сітуацыі,калі асоба адкрывае сваё пакліканне пасля доўгага жыцця ў памылковым прызначэнні і ўступае на шлях уласнай рэалізацыі, навяртання і сапраўднага слухання Бога, а не ўласнага “я”.

Канчатковае вызначэнне ў пакліканні не з’яўляецца актам волі. Гэта шлях, на якім адкрываюцца схільнасці, ачышчаюцца інтэнцыі, пераглядаюцца матывацыі, акрэсліваюцца пэўныя паставы, развіваецца духоўны дынамізм, які ўрэшце можа давесці да цвёрдага выбару і адказу.

Таму, як і ў распазнанні паклікання, так і ў прыняцці рашэння, важным з’яўляецца шлях асабістага даспявання, які – паводле сістэмы выхавання ксяндза Боско – аблягчае педагогіка дабрыні.

Паводле: Severino De Pieri, Orientamento e accompagnamento vocazionale, Editrice Elle Di Ci, Torino sdb.by

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: