Ratio studiorum

Прапедэўтычныя прадметы

Біблейская гісторыя і геаграфія

Біблейская гісторыя і геаграфія ўводзіць у гісторыю Божага аб’яўлення з яго пачатку і да смерці апошняга Апостала. Навучанне адбываецца ў атмасферы вывучэння гісторыі Блізкага Усходу, а таксама асноўнай інфармацыі па біблейскай геаграфіі і археалогіі.

Уводзіны ў духоўнае жыццё

Уводзіны ў духоўнае жыццё гэта заняткі, якія маюць на мэце паглыбіць малітоўнае жыццё і дапамагчы распазнаць пакліканне.

Уводзіны ў Святое Пісанне

Уводзіны ў Святое Пісанне (агульная інтрадукцыя) мае на мэце падрыхтаваць семінарыстаў да працы з Бібліяй. Пазнанне канону Святых Кніг, зразуменне сутнасці біблейскага натхнення, а таксама пазнанне самых галоўных прынцыпаў біблейскай ітэрпрэтацыі служаць таму, каб вывучэнне Святога Пісання стала “як бы душою святой тэалогіі”.

Уводзіны ў семінарыйнае жыццё

Уводзіны ў семінарыйнае жыццё гэта заняткі, якія знаёмяць семінарыстаў з нормамі і правіламі семінарыйнага жыцця.

Уводзіны ў філасофію

Уводзіны ў філасофію тлумачаць, чым з'яўляецца філасофія, якія яе задачы. Тут адбываецца агляд сучасных канцэпцый філасофіі, разглядаюцца адносіны паміж філасофіяй і разважлівасцю, філасофіяй і дакладнымі навукамі, а таксама роля філасофіі ў фарміраванні светапогляду, яе задачы адносна тэалогіі.

Уводзіны ў хрысціянства

Уводзіны ў хрысціянства – гэта заняткі прапедэўтычнага і фармацыйнага характару, мэта якіх – дапамагчы зразумець веру і пазнаць духоўную спадчыну каталіцкага Касцёла.

Urbanitas sacerdotalis

Urbanitas sacerdotalis гэта заняткі, якія знаёмяць семінарыстаў з агульнапрынятымі ў грамадстве нормамі і правіламі паводзінаў людзей.

Філасофскія прадметы

Агульная метадалогія навук

Лекцыі і практычныя заняткі па метадалогіі знаёмяць слухачоў з лагічнай тэорыяй мовы, спосабамі правільнага выражэння думак і фармуліравання сцвярджэнняў, а таксама з асноўнымі навуковымі метадамі (дэдукцыя, індукцыя).

Гісторыя філасофіі

Тут семіарысты пазнюць гісторыю развіцця філасофскай думкі на працягу стагоддзяў пачынаючы ад антычнай філасофіі праз філасофію Сярэдявечча аж да знаёмства з найбольш вядомымі плынямі сучаснай філасофіі.

Логіка

Вывучэнне логікі знаёміць слухачоў з лагічнымі правіламі, якія найчасцей сустракаюцца і якія прымяняюцца ў правядзенні доказаў або ў аспрэчванні супярэчлівых сцвярджэнняў.

Метафізіка

Метафізіка (філасофія быцця) прадстаўляе рацыянальнае і канчатковае тлумачэнне рэчаіснасці, указваючы на першапрычыны таго, што існуе. Лекцыі па філасофіі быцця знаёмяць семінарыстаў з асноўнымі паняццямі і філасофскімі пытаннямі, з іх вырашэннем, а таксама з уласцівымі для метафізікі спосабамі агрументацыі і доказу. Зразуметыя і засвоеныя веды становяцца рацыянальным фундаментам светапогляду веруючага чалавека. У будучыні яны аблегчаць паглыбленае вывучэнне сістэматычнай тэалогіі, а таксама дазволяць больш крытычна і сур’ёзна паглядзець на існуючыя сучасныя філасофскія плыні чалавечай думкі.

Тэорыя пазнання

Вывучэнне тэорыі пазнання дапамагае слухачам зразумець, чым з’яўляецца праўда, і пазнаць крытэрыі нашага пазнання.

Філасофія Бога

Дыдактычны матэрыял па філасофіі Бога знаёміць слухачоў з філасофскай праблематыкай існавання і сутнасці Бога.

Філасофія прыроды

Філасофія прыроды (касмалогія) прадстаўляе пытанні, звязаныя з навуковым разуменнем прыроды сусвету, у якім мы жывем. Дысцыпліна разлядае прыроду як дынамічную сістэму разам з усім багаццем яе ўнутраных суадносін.

Філасофская антрапалогія

Вывучэнне філасофскай антрапалогіі дазваляе больш глыбока зразумець і інтэрпрэтаваць чалавечую асобу, яе свабоду, адносіны да сусвету і да Бога.

Этыка

Этыка імкнецца ўсталяваць асноўныя паняцці маральнага дабра і зла, патрабаванняў маральнага акту, праблем сумлення і права, г.зн. маральных нормаў. Аналізуе тэксты класікаў этыкі, а таксама апісанні маральнага вопыту ў класічнай мастацкай літаратуры.

Тэалагічныя прадметы

Біблейская тэалогія

Мэта лекцый – паказаць еднасць аб’яўлення Старога і Новага Запавету, а таксама навучыць методыцы тэалагічных апрацаванняў на падставе Бібліі.

Гісторыя Касцёла

Гісторыя Касцёла, абапіраючыся на гістарычныя крыніцы, разглядае ўзнікненне і развіццё Касцёла, які распасціраецца ў прасторы і часе. Таксама вывучаецца гісторыя хрысціянскіх некаталіцкіх веравызнанняў, асабліва ўсходніх Касцёлаў, у прыватнасці гісторыі праваслаўных Касцёлаў сярод славянскіх народаў, а таксама большых Касцёлаў і пратэстанцкіх супольнасцяў.

Дагматычная тэалогія

Да галоўных тэм дагматычнай тэалогіі належаць: навука пра Бога ў Тройцы Адзінага, аб Езусе Хрысце, аб стварэнні, адкупленні, аб Касцёле і сакрамэнтах, аб Ласцы, аб Марыі, аб канчатковых рэчах (эсхаталогія). Адпаведнае месца займае таксама вывучэнне прынцыпаў экуменізму – руху накіраванага на аб’яднанне хрысціянаў.

Кананічнае права

На занятках семінарысты здабываюць неабходныя веды па Кананічным праве, якія дазволяць ім у будучым уласціва выконваць абавязкі стану, а таксама абавязкі, звязаныя з душпастырскімі пасадамі і справаваннем душпастырскай паслугі.

Маральная тэалогія

Лекцыі па маральнай тэалогіі паказваюць узнёсласць паклікання верных у Хрысце і іх абавязак прыносіць плён любові для жыцця свету. Маральная тэалогія з’яўляецца метадычным разважаннем над таямніцай нашага паклікання ў Хрысце і водблескам гэтай таямніцы ў штодзённым маральным жыцці хрысціяніна.

Новы Запавет

Патралогія

Вывучае жыццёрысы і літаратурную спадчыну Айцоў Касцёла, людзей, якія на пачатку развіцця Касцёла сваімі творамі акрэслівалі сапраўднае хрысціянская вучэнне.

Рэлігіязнаўства

Заняткі па рэлігіязнаўству знаёмяць семінарыстаў з разнастайнымі формамі рэлігійнасці ў свеце, а таксама тлумачыць розніцу паміж асобнымі рэлігіямі. Тут уздымаюцца пытанні, у чым заключаецца сутнасць рэлігіі, якая яе спецыфіка і розніца ў адносінах да філасофіі, этыкі, эстэтыкі, культуры, светапогляду або ідэалогіі.

Сацыяльнае вучэнне Касцёла

У межах заняткаў па сацыяльнаму вучэнню Касцёла семінарысты знаёмяцца з асноўнымі пытаннямі грамадскага, палітычнага і гаспадарчага жыцця. Спецыфічныя праблемы сучаснага грамадства, такія як: камунікацыйны хаос, канфрантацыя рэлігій, культур, стыляў жыцця і ідэалогій, палітычныя лозунгі разглядаюцца ў святле сацыяльнага вучэння Касцёла. Гэта дапаможа пазнаць і зразумець праблемы сучаснага свету, а таксама падрыхтуе ў будучым да адпаведнага выражэння грамадскага характару веры.

Стары Запавет

Тэалогія духоўнасці

Лекцыі па тэалогіі духоўнасці (духоўнага жыцця) знаёмяць з працэсамі духоўнага жыцця, іх крыніцамі і развіццём. Разглядаюцца сувязі, якія ўзнікаюць паміж псіхафізічнай структурай чалавека ў духоўным жыцці і развіццём асобы хрысціяніна. Акрамя таго, тэалогія духоўнага жыцця знаёміць з галоўнымі плынямі і школамі духоўнасці ў Касцёле. Заняткі рыхтуюць семінарыста быць духоўным кіраўніком.

Фундаментальная тэалогія

Лекцыі па фундаментальнай тэалогі прадстаўляюць рацыянальныя доказы Боскага паходжання хрысціянства, а таксама падставы для вывучэння іншых тэалагічных дысцыплін.

Экуменічная тэалогія

Заняткі знаёмяць як з сучаснай тэалогіяй экуменізму, так і з гісторыяй экуменічнага руху, а таксама з сітуацыяй свабоды веравызнання на Беларусі і ў свеце.

Пастаральныя прадметы

Гамілетыка

Лекцыі і практычныя заняткі па гамілетыцы рыхтуюць семінарыстаў да належнага абвяшчэння Божага Слова. Тут, між іншым, семінарысты пазнаюць ролю прапаведвання ў асягненні вернікамі збаўлення, патрабаванні да тых, хто абвяшчае Божае Слова, а таксама вывучаюць гісторыю казнадзейства.

Касцёльная музыка

Лекцыі і практычныя заняткі, якія праводзяцца ў межах гэтага прадмету, знаёмяць з музыкай і спевам, а таксама дапамагаюць набыць навык іх практычнага прымянення. Засваенне як мага больш шырокага рэпертуару спеваў, якія выконваюцца падчас літургіі, дапаможа годна справаваць святыя абрады.

Катэхетыка

Катэхетыка займаецца тэарэтычным і практычным вывучэннем формаў і праблематыкі катэхізацыі – навучання праўдам веры, паяднанага з адпаведным рэлігійным выхаваннем.

Літургіка

Займаецца ўсебаковым вывучэннем літургіі Касцёла: яе гісторыяй, тэалагічным зместам, а таксама спосабам здзяйснення паасобных набажэнстваў і абрадаў.

Пастаральная псіхалогія

Пастаральная псіхалогія разглядае выбраныя пытанні па псіхалогіі рэлігіі, этычныя пытаннні ў псіхалогіі і ў працы псіхолага, праблематыку здароўя і хваробы ў пастаральным аспекце, суадносіны псіхалагічнай кансультацыі і духоўнага кіраўніцтва, а таксама грамадска-псіхічнае функцыянаванне святара.

Пастаральная тэалогія

Заняткі па пастаральнай тэалогіі рыхтуюць будучых душпастыраў да адказнага і плённага вырашэння душпастырскіх праблем. Знаёмяць семінарыстаў з новымі ўмовамі, у якіх адбываецца сённяшняя праца Касцёла, а таксама навучае іх адпаведным сродкам і метадам паслясаборавай душпастырскай дзейнасці.

Пастаральная фанетыка

Пастаральная фанетыка знаёміць семінарыстаў з фізіялогіяй нервовых цэнтраў і моўных органаў, з прынцыпамі правільнага дыхання, артыкуляцыі і мадуляцыі голасу, а таксама нагадвае асноўныя правілы, якія датычаць правільнага карыстання роднай мовай з адначасовым паданнем прынцыпаў прамаўлення і паводзінаў падчас справавання паслугі Божага Слова.

Педагогіка

Заданне вывучэння педагогікі – увесці семінарыстаў у праблематыку сучаснага выхавання паводле саборавай Дэкларацыі аб хрысціянскім выхаванні, якая запэўнівае ўсім людзям права да натуральнага развіцця асобы, а ахрышчаным – права да хрысціянскага выхавання.

Псіхалогія

Заняткі па псіхалогіі знаёмяць семінарыстаў з галоўнымі напрамкамі ў гэтай галіне ведаў, а таксама дапамагаюць зразумець сябе і іншых. З аднаго боку дапамагаюць сфармаваць сталую асабовасць кандыдата ў святары, а з іншага – дапамагаюць весці плённае душпастырства.

Сродкі масавай камунікацыі

Заняткі дазваляюць разглядзець як небяспекі звязаныя з выкарыстаннем СМІ, так і спосабы выкарыстання мас-медыяў ў абвяшчэнні Добрай Навіны.

Курс вывучэння моў

Англійская мова

Беларуская мова

Грэчаская мова

Лацінская мова

Польская мова

Заняткі па напісанню навуковай працы

Прасемінарый

Навуковы семінар

 

Кантакты

Леніна 16, 
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45;      +375 256 044 186
Для лістоў:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Супольнасць ў сацыяльных сетках: