Міждыяцэзіяльная вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя ім. св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць прыём кандыдатаў на 2018/2019 навучальны год.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рымска-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара. У працэсе падрыхтоўкі клерыкі вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка ў парафіях.

ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ

Адказны за прыём дакументаў кс. Андрэй Лішко

Рэктарат семінарыі ў Пінску:

1 чэрвеня – 13 жніўня 2018 г. з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў), г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл.: 8-0165 65 41 45; +375 25 604 41 86; +375 29 7273198.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

па папярэднім запісе 1 чэрвеня – 20 ліпеня 2018 г. з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў), г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл. 8-029 553 90 76 кс. Дзмітрый Пухальскі

Віцебская дыяцэзія:

па папярэднім запісе 1 чэрвеня – 20 ліпеня 2018 г. тэл. 8-029 884 54 82 кс. Мікалай Ціхановіч

Рэктарат семінарыі ў Гродна:

па папярэднім запісе 1 чэрвеня – 20 ліпеня 2018 г. тэл. 8 (0152) 770234 кс. Андрэй Лішко

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

УСТУПНЫ ЭКЗАМЕН

Уступны экзамен для прыняцця на 1-ы курс МВДС імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдзе ў месцы, вызначаным пры прыёме дакументаў і адбудзецца ў два туры:

Кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Леніна 16,
225710, г. Пінск, Брэсцкая вобл.

Тэл. для даведак: (0165)65 41 45; +375 256 044 186
Для лістоў: mvds@catholic.by